Агульная працягласць маршрута - 10 км
Час –6 гадзін
Від турызму –веласіпедны
Вёска ўзнікла на скрыжаванні каталіцкай і праваслаўнай рэлігій. Таму тут шмат мясцін, важных для вернікаў двух канфесій. Мірна ўжываюцца тут праваслаўная Свята-Крыжаўзвіжанская царква і каталіцкі касцёл Божай міласэрнасці, праваслаўны і каталіцкі крыжы. У вёсцы Ліцвінкі, у 3 км ад Свіслачы, размешчаны яшчэ адзін каталіцкі храм – касцёл Святога Юзэфата. А каля вёскі Каленікі размешчана капліца Цэліны Божэнскай, вядомай лекаркі, кананізаванай пасля смерці. Маршрут будзе цікавым і для праваслаўных вернікаў, і для католікаў-паломнікаў.
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
Касцёл Божай міласэрнасці
Праваслаўны і каталіцкі крыжы
Касцёл Святога Юзэфата
Капліца Цэліны Божэнскай