Новости проекта
Улучшайте результаты обучения, используя популярные функции электронного дневника!
Голосование
Уважаемые родители, мероприятия каких направлений вы готовы посещать вместе с детьми?
Всего 37 человек

Маршрут 2 “Ніхто не забыты”

Дата: 22 апреля 2019 в 00:06, Обновлено 22 апреля 2019 в 00:07
Автор: Сях Д. Н.

Агульная працягласць маршрута - 3 км

Час –4 гадзіны

Від турызму – пешаходны або веласіпедны

Маршрут прысвечаны ваеннай гісторыі вёскі. З гераічнымі старонкамі гісторыі знаёмяць адпаведныя экспазіцыі музеяў школы і СВК. Далей маршрут вядзе да месца, дзе ў 1944 годзе размяшчаўся штаб 609-га стралковага палка.

Асаблівае значэнне для жыхароў Свіслачы мае імя Паўла Сяргеевіча Садакова, Героя Савецкага Саюза, загінуўшага пры вызваленні вёскі. У 1,5 км ад Свіслачы, каля вёскі Карозічы, размешчана месца гібелі Садакова.

А ў самой вёсцы Свіслач ёсць вуліцы Садакова. Герой пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў-вызваліцеляў. Святое для жыхароў Свіслачы месца абавязкова павінна быць уключана ў маршрут.

Нельга абмінуць таксама і помнік на магіле ўдзельніка рэвалюцыйных падзей у Заходняй Беларусі Леаніда Сямёнавіча Піхуна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.